Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыты сакрэт мозга: навукоўцы знайшлі схаваную крыніцу нэйронаў


Выява нэйронаў
Выява нэйронаў

Швэдзкія навукоўцы даказалі, што нават да старасьці ў гіпакампе чалавека ўтвараюцца новыя нэйроны. Іх крыніца — спэцыяльныя ствалавыя клеткі.

Каманда з Інстытута Karolinska дала адказы на пытаньне, якое доўгі час хвалявала дасьледчыкаў: ці здольны чалавечы мозг ў дарослым узросьце ствараць новыя нэйроны, і адкуль яны паходзяць, піша часопіс «Science».

Раней, у 2013 годзе, група пад кіраўніцтвам прафэсара Ёнаса Фрысэна даказала, што гіпакамп здольны на нэйрагэнэз, але маштабы і значэньне той зьявы заставаліся пад пытаньнем. Ня было ясна, якая клеткавая структура адказвае за гэты працэс.

Цяпер ім удалося ідэнтыфікаваць клеткі крыніцы — даказана, што неперарыўны рост нэйронаў у дарослым гіпакампе рэальна адбываецца. У дасьледаваньні былі выкарыстаныя тканкі гіпакампа людзей ва ўзросьце ад нараджэньня да 78 гадоў. Навукоўцы назіралі розныя стадыі разьвіцьця нэйронаў: ад ствалавых клетак да маладых мозгавых клетак. Новыя клеткі былі выяўлены ў пэўнай вобласьці гіпакампа, якая важная для фарміраваньня памяці, навучаньня і пазнавальнай гнуткасьці.

Прафэсар Фрысэн падкрэсьлівае, што гэта важны фрагмэнт у разуменьні дзейнасьці і зьмен мозга на працягу жыцьця, які можа адкрыць шлях да рэгенэратыўнай тэрапіі ў выпадках нэўраадэгенэратыўных і псіхіятрычных хвароб, шляхам стымуляцыі нэйрагенэзу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG