Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы паскардзіліся на падаражаньне зарадкі электрамабіляў. Улады ім адказалі


Электрамабіль. Ілюстрацыйны здымак.
Электрамабіль. Ілюстрацыйны здымак.

У Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю паступілі звароты грамадзян, якія датычацца павелічэньня тарыфаў на паслугі па зарадцы электрааўтамабіляў у сетцы «Маланка». Яна аб’ядноўвае каля 750 зарадных станцый па краіне.

МАРГ правёў праверку і апублікаваў адказ. За бягучае паўгодзьдзе колькасьць электрамабіляў у краіне павялічылася на 40%. Як растлумачылі ў міністэрстве, неабходнае апераджальнае будаўніцтва зарадных станцый, што патрабуе значных інвэстыцыйных укладаньняў. Цяпер гэтыя выдаткі перавышаюць даходы арганізацыі, і праект застаецца стратным, піша Звязда.

— Таксама было ўстаноўлена, што рост тарыфаў зьвязаны з павелічэньнем выдаткаў на абслугоўваньне саміх станцый і электраэнэргію. Па выніку аналізу парушэньні ня выяўленыя, — запэўнілі ў МАРГ.

1 жніўня тарыфы на паслугі зарадкі электрамабіляў у сетцы «Маланка» павысіліся: павольная зарадка на 8,9% — з 0,45 да 0,49 руб./кВт*г; хуткая зарадка на 6,6% — з 0,61 да 0,65 руб./кВт*г.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG