Кітай будзе будаваць ня толькі другую, але і трэцюю атамную электрычную станцыю ў Казахстане.
Беларускі імпарт расце, а экспарт падае, дэфіцыт гандлю таварамі за першае паўгодзьдзе склаў 3,18 млрд. даляраў, месяц таму ён быў 2,6 млрд.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз дасягнулі найбуйнейшай дамовы ў гандлі.
Індыйскія дзяржаўныя нафтаперапрацоўчыя заводы спынілі закупкі расейскай нафты на мінулым тыдні, паколькі зьніжкі ў гэтым месяцы скараціліся, а прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў пра дадатковыя санкцыі за закупкі нафты ў Масквы.
Былы генэральны дырэктар холдынгу VK Барыс Дабрадзееў стаў кіраўніком студыі «Lesta games», распрацоўніка анлайн-гульняў «Мир танков» и «Мир кораблей».
Прэм’ер-мінісатр Літвы Гінтаўтас Палуцкас у разгар скандалу заявіў аб сыходзе ў двухтыднёвы адпачынак: «Трэба паклапаціцца аб пчолах і мёдзе», — цытуе Палуцкаса Delfi.
Фінансавыя вынікі працы прамысловасьці Беларусі значна пагоршыліся, растуць страты, зьніжаюцца прыбыткі і рэнтабэльнасьць.
Разьбіраем новае, што зьявіцца ў жыцьці краіны з новага месяца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб увядзеньні з 1 жніўня мыта ў памеры 25% на імпарт тавараў зь Індыі. Аб гэтым ён паведаміў у сацсетцы Truth Social.
У студзені–чэрвені 2025 году найбольш вырасьлі цэны на базавыя прадукты харчаваньня і на паслугі.
Сярэдняя цана арэнды двухпакаёвай кватэры ў Менску за год расьце на траціну. У чым прычына і чаго чакаць далей? Разьбіраемся.
Цэны вырастуць ад 5 да 15%.
Паводле «Белполу», гэтае прадпрыемства абслугоўвае ў тым ліку вайсковыя патрэбы Расеі. Завод месьціцца блізка да жылых раёнаў, школаў і дзіцячых садкоў, што можа ўяўляць небясьпеку для мірных жыхароў, бо такое прадпрыемства можа разглядацца як ваенная цэль.
Цяпер найбольш значныя «забароненыя для палётаў» зоны зьяўляюцца ў выніку рэзкага росту ваенных рызык і поўнага закрыцьця паветранай прасторы рознымі краінамі ўва ўсім сьвеце.
У Беларусі на 28 ліпеня было зарэгістравана больш за 26 тысяч аўтамабіляў-таксі.
Зьявілася інфармацыя Белстату аб выніках працы беларускай эканомікі ў першым паўгодзьдзі 2025 году
Дзесяць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб зьмене асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў.
На курс беларускага рубля да даляра больш паўплываюць палітыка Цэнтрабанку РФ і санкцыі, якія Трамп пагражаў Расеі, чым гандлёвае пагадненьне ЗША—ЭЗ, прагназуе эканаміст Яраслаў Раманчук.
ЗША і ЭЗ ледзьве пазьбеглі паўнавартаснай гандлёвай вайны пасьля рамачнага пагадненьня, дасягнутага ў Шатляндыі 27 ліпеня.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў вынікі разьвіцьця эканомікі за першае паўгодзьдзе, тэмпы росту ў апрацоўчай прамысловасьці мінімальныя.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз дасягнулі найбуйнейшай дамовы ў сфэры гандлю.
Беларусам пачалі прыходзіць рахункі па маёмасных падатках за 2024 год. Першымі выставілі рахункі за нерухомасьць, а за зямлю і транспарт плацёжак пакуль няма. Тым часам падаткавікі распавялі, да якога чысла трэба заплаціць гэтыя зборы і што пагражае, калі гэта не зрабіць.
220.063 вакансіі прапануецца на рынку працы Беларусі на 13:00 26 ліпеня, сьведчаць даныя на сайце Дзяржаўнай службы занятасьці.
Супрацоўнікі Мазавецкай мытна-падатковай службы (МТПЗ) пры надглядзе трох грузавікоў, якія рухаліся ў Польшчу з Расеі праз Латвію і Літву, знайшлі на дне кардонных каробак з цыбуляй і бураком беларускія цыгарэты без акцызных марак, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Варшава ўвяла санкцыі ў дачыненьні да кіроўнай кампаніі холдынгу «Беларуская цэмэнтная кампанія» (БЦК).
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук дае прагноз, якой будзе ў Беларусі інфляцыя, аналізуе, чаму дэфіцыт гандлю пакуль моцна не ўплывае на курс рубля, і як запавольваньне расейскай эканомікі паўплывае на беларускі экспарт.
У гэтым прызнаўся міністар эканомікі Беларусі Юры Селіверстаў.
Дзяржава будзе крэдытаваць вытворцаў і кантраляваць цэны ў крамах на гародніну «баршчовага набору» і яблыкі.
BelPol публікуе дакумэнты, якія сьведчаць што прадукцыя прызначаная «для выкананьня дзяржабаронзаказу РФ і дамоўных абавязаньняў з ААТ «Пеленг».
Задачу стварэньня эфэктыўных гаспадарчых мэханізмаў у краіне Лукашэнка і ня ставіць. Пры вырашэньні эканамічных пытаньняў галоўнае для яго — палітычная мэтазгоднасьць. Дзяржаўная палітыка ў галіне эканомікі падпарадкаваная задачы выжываньня рэжыму.
Пакістанцы, якія адпраўляюцца на працу ў Беларусь, будуць падпісваць абавязацельства аб тым, што выканаюць працоўны кантракт і ня будуць удзельнічаць у нелегальнай міграцыі.
Раней менскія гарадзкія ўлады паведамлялі, што завод будзе запушчаны сёлета да 3 ліпеня.
Эканаміст аналітычнага цэнтру BEROC Анатоль Харытончык прэзэнтаваў аналіз вынікаў чэрвеня і першай паловы 2025 году ў эканоміцы Беларусі.
Прадпрымальнік яшчэ нядаўна спрабаваў канкураваць з сваімі былымі фабрыкамі.
Лукашэнка зноў загаварыў пра «справядлівыя цэны» і кантроль за іх ростам. Тым часам інфляцыя склала ўжо 7,3%, хоць у плянах уладаў было ня больш за 5%.
У жніўні некаторыя банкі ўвядуць навінкі для сваіх кліентаў, заўважыў партал Zerkalo.
ІТ-спэцыяліст, заснавальнік плятформы SVAE (да 11 лютага — «Новая Беларусь») Павел Лібер зьвярнуўся да грамадзкасьці з просьбай аб фінансавай дапамозе для працы сваёй каманды.
Урад Беларусі разьлічвае сёлета на 11 млн тон збожжавых ураджаю, што выглядае як рэкорд для апошніх гадоў, хоць камбайны не гатовыя да жніва ў трэцяй частцы гаспадарак.
Выдаткі на войска ў Беларусі з 2022 году вырасьлі ў 2,6 раза. Усяго на абарону зараз выдаткоўваецца каля 2% ВУП. Гэта менш, чым у суседніх Літве і Польшчы. Расказваем, што ўдаецца зрабіць за гэтыя грошы і якое новае ўзбраеньне набывае Беларусь.
Індэкс Беларусі ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця (МУР), які вызначае ААН з 2016 году, у 2025 годзе зьнізіўся на 8 радкоў у параўнаньні з 2021 годам, калі рэйтынг вызначалі апошні раз. Тады было 24 месца, цяпер — 32.
Прадпрыемства моцна пацярпела падчас стыхіі, якая абрынулася на Магілёў у ноч на 10 ліпеня.
Расейскі IT-гігант «Яндекс» пераносіць частку вытворчасьці сваіх «разумных» тэлевізараў сэрыі «ТВ Станция» з галасавым памочнікам «Алиса» з Кітаю ў Беларусь.
Калі летась у Беларусі дзейнічалі 1408 аграсядзібаў, сёлета дзьве траціны зь іх ужо закрыліся.
Мэдыянны заробак за травень 2025 году склаў 2.014 рублёў — на 19,3% больш, чым годам раней (1.688 рублёў).
У першым квартале 2025 году сытуацыя з банкруцтвамі ў Беларусі значна пагоршылася — колькасьць справаў аб банкруцтве павялічылася ўдвая ў параўнаньні з 2024 годам.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў устанаўленьня «справядлівых» цэнаў у крамах. Увесь час свайго кіраваньня ён змагаецца з коштамі. Але вынікі гэтай барацьбы вельмі сумныя. Беларусь — адна з сусьветных лідэраў па інфляцыі за апошнія 30 гадоў.
Кампаніі, створаныя, каб абыходзіць санкцыі Эўразьвязу супраць дзяржаўнага прадпрыемства «Гродна Азот», сталі крыніцамі прыватнага ўзбагачэньня — за кошт заводу, яго супрацоўнікаў і Беларусі.
Першы намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі па разьвіцьці індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Кірыл Карацееў паведаміў, што чыгуначны грузавы тэрмінал увядуць у эксплуатацыю ў сярэдзіне 2026 году.
Кампанія Wargaming запусьціла двухтыднёвы дабрачынны праект для падтрымкі Ўкраіны ў вайне, піша партал «Зеркало» са спасылкай на сайт праекту World of Tanks.
Загрузіць яшчэ