Экспарт тавараў зь Беларусі за першае паўгодзьдзе 2025 году склаў 19 млрд. даляраў і зьнізіўся ў параўнаньні першым паўгодзьдзем мінулага года на 3,7%, а імпарт склаў 22,19 млрд. і вырас на 3,3%, паведаміў Белстат.
Як сьведчыць афіцыйная статыстыка, экспарт упаў, дзякуючы зьмяншэньню гандлю з краінамі па-за СНД. Экспарт туды зьменшыўся ў параўнаньні першым паўгодзьдзем мінулага года на 13,5%, а імпарт павялічыўся на 9 %.
Адмоўны балянс гандлю таварамі не ратуе падвышэньне экспарту тавараў у краіны СНД — экспарт туды павялічыўся на 0,5%, а імпарт з гэтых краін паменшыўся на 0,4%.
Гэтая статыстыка ня ўлічвае гандлю паслугамі, зьвесткі пра яго не апублікаваныя.
Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, у студзені—траўні 2025 году экспарт тавараў каштаваў 15,654 мільярда даляраў, што на 3,3 % менш за леташні паказьнік такога ж пэрыяду, а імпарт — 18,259 мільярда даляраў (на 2,4 % больш, чым летась).
Эўразійскі банк разьвіцьця канстатуе, што спад экспарту Беларусі выкліканы спадам попыту на яе прадукцыю на вонкавых рынках.