Лукашэнка заявіў, што бесьпілётнік, які ўпаў у сталічным спальным раёне нёс 59 кіляграмаў выбухоўкі. Паводле экспэртаў, бесьпілётнік з такім начыньнем стаў бы прычынай вялікага выбуху ў любым выпадку.
Беларус Андрэй Саром і расеец Аляксей Бачынскі разам 15 гадоў. Яны расказваюць, што цяпер перажываюць адзін з самых складаных пэрыядаў, бо ў эміграцыі аднаму зь іх адмовілі ў легалізацыі, а другому ўхвалілі заяўку на яе.
Беларускі імпарт расце, а экспарт падае, дэфіцыт гандлю таварамі за першае паўгодзьдзе склаў 3,18 млрд. даляраў, месяц таму ён быў 2,6 млрд.
У той жа час у Дзяржаўнай міграцыйнай службе Ўкраіны не паведамілі, ці выправоджвалі беларусаў менавіта ў Беларусь.
1 жніўня 1937 году ў двары менскай унутранай турмы НКВД, вядомай як «амэрыканка», супрацоўнікі карных органаў разьвялі вялізнае вогнішча і спалілі дзясяткі тысяч беларускіх рукапісаў.
Былы генэральны дырэктар холдынгу VK Барыс Дабрадзееў стаў кіраўніком студыі «Lesta games», распрацоўніка анлайн-гульняў «Мир танков» и «Мир кораблей».
Беларусы ў Польшчы вымушаныя чакаць дазволаў на жыхарства і польскіх праязных дакумэнтаў для іншаземцаў больш за год. Жыць бязь дзейных дакумэнтаў некамфортна. Узьнікаюць праблемы з уладкаваньнем на працу, іншыя нязручнасьці. Разьбіраліся ў праблеме з адмыслоўцамі, паслухалі гісторыі людзей.
Фінансавыя вынікі працы прамысловасьці Беларусі значна пагоршыліся, растуць страты, зьніжаюцца прыбыткі і рэнтабэльнасьць.
Разьбіраем новае, што зьявіцца ў жыцьці краіны з новага месяца.
У студзені–чэрвені 2025 году найбольш вырасьлі цэны на базавыя прадукты харчаваньня і на паслугі.
Сярэдняя цана арэнды двухпакаёвай кватэры ў Менску за год расьце на траціну. У чым прычына і чаго чакаць далей? Разьбіраемся.
Адкуль у Менск мог прыляцець бесьпілётнік з выбухоўкай і чаму ён даляцеў да спальнага раёну, распыталі вайсковага экспэрта Defense Express Івана Кірычэўскага і аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.
У Беларусі зноў узяліся рэгуляваць працу экскурсаводаў — ад іх патрабуюць «укараняць кірункі ідэалягічнай працы ў сваёй прафэсійнай дзейнасьці». Пагаварылі зь беларусамі, якія ўладкаваліся гідамі ў Польшчы і Літве, пра адрозьненьні гэтай працы ў Беларусі і ў суседніх краінах.
У размове з Свабодай авіяцыйны экспэрт, кандыдат тэхнічных навук тлумачыць, што такое плян «Ковёр», ці могуць расейскія вайскоўцы зноў пераблытаць цывільны самалёт з украінскім бесьпілётнікам і чаму паветраную прастору над эўрапейскай часткай Расеі ўвогуле варта закрыць.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў вынікі разьвіцьця эканомікі за першае паўгодзьдзе, тэмпы росту ў апрацоўчай прамысловасьці мінімальныя.
«Я зразумеў, што гэта Менск, толькі з адной простай прычыны: у 2021 годзе я жыў у доме за 200 мэтраў ад будынка КДБ. І я пазнаў: гэтыя чайкі бясконцыя, гэтыя альбатросы крычаць, і каталіцкі сабор…».
У папраўчай калёніі № 3 сядзяць некалькі беларускіх палітвязьняў. Адзін з самых вядомых — гэта адвакат Максім Знак. Пра яго няма зусім ніякіх зьвестак ужо некалькі гадоў. Верагодна, што з 2022 году і дагэтуль Максім знаходзіцца ў ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу.
Грыбны квас, крупнік, грыбы з капустай і проста лісічкі з бульбай. У беларускай традыцыі збор грыбоў — асобны рытуал. Чаму так атрымалася, якія стравы з грыбоў гатавалі стагодзьдзі таму і якія рэцэпты захаваліся.
У Злучаных Штатах на 93-м годзе пайшоў з жыцьця Вячка Станкевіч, адзін з найстарэйшых актывістаў беларускай дыяспары ў Амэрыцы, радны БНР, колішні дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода. Успамінамі пра Вячку Станкевіча дзеляцца тыя, хто зь ім працаваў і ведаў яго.
Загрузіць яшчэ