Пра гэта 31 ліпеня на брыфінгу ўраду паведаміў першы намесьнік прэм’ер-міністра Раман Скляр, перадае «Настоящее время».
Улады Казахстану заявілі аб патрэбе збудаваць у краіне тры АЭС. 14 чэрвеня стала вядома, што лідэрам міжнароднага кансорцыюму праекту будаўніцтва першай АЭС стаў «Росатом», другой АЭС — China National Nuclear Corporation (CNNC).
«Трэцюю атамную [электрастанцыю] пабудуе Кітай. Цяпер калегі з Агенцтва атамнай энэргіі і ТАА „Казахстанскія атамныя электрычныя станцыі“ разглядаюць месцы разьмяшчэньня будучых АЭС», — сказаў 31 ліпеня Раман Скляр.
Пляцоўкі для будаўніцтва другой і трэцяй АЭС, паводле яго, будуць вызначаны сёлета.
Першую АЭС плянуюць пабудаваць у пасёлку Улькен у Алмацінскай вобласьці на беразе возера Балхаш. Кіраўнік Агенцтва атамнай энэргіі Алмасадам Саткаліеў у канцы чэрвеня казаў, што міжурадавае пагадненьне аб будаўніцтве кампаніяй «Росатом» АЭС плянуецца падпісаць да канца 2025 году.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў абгрунтаваў неабходнасьць будаўніцтва трох АЭС тым, што ў краіне «стратэгічна важна стварыць новую энэргетычную галіну, якая забясьпечыць трывалую базу дынамічнага эканамічнага разьвіцьця на дзесяцігодзьдзі наперад».
Форум