Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя стала дзявятай краінай, якая падтрымала Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням


Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанэн. Хэльсінкі, 31 ліпеня 2025
Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанэн. Хэльсінкі, 31 ліпеня 2025

У Хэльсынкі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з Элінай Валтанэн, міністаркай замежных спраў Фінляндыі, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ.

Як паведаміла прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай, міністарка Эліна Валтанэн пагадзілася з прапановай да Фінляндыі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі і абвясьціла, што на гэтыя мэты будзе выдзелена 50 тысяч эўра.

Фонд заснавалі ў 2023 годзе. Ім распараджаюцца беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітзьняволеным.

Раней да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі далучыліся Нарвэгія, Швэцыя, Данія, Ісляндыя, Латвія, Эстонія, Люксэмбург і Гішпанія.

Сродкі з фонду ідуць непасрэдна на праграмы рэабілітацыі, лячэньня і рэлякацыі для былых палітвязьняў і іх сем’яў.

На старонцы МЗС Фінлядыі ў сацсетцы X пацьвердзлі інфармацыю пра гэтую ініцыятыву, агучаную падчас сустрэчы зь Ціханоўскай:

«Валтанэн распавяла пра ўнёсак Фінляндыі ў гуманітарны фонд для палітычных зьняволеных у Беларусі. Фінляндыя падтрымлівае дзейнасьць Дэмакратычных сіл за свабодную Беларусь».

Сьвятлана Ціханоўская таксама абмеркавала шэраг ініцыятываў у межах АБСЭ з удзелам яе Кабінэту, у тым ліку ўдзел у мерапрыемствах АБСЭ па чалавечым вымярэньні.

«Выкананьне прынцыпаў АБСЭ і сыстэмныя рэформы — гэта неабходная ўмова для выхаду Беларусі з ізаляцыі і заканчэньня палітычнага крызісу», — сказала Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы з міністаркай Элінай Валтанен.

Ціханоўская адзначыла, што рэжым Лукашэнкі сыстэматычна парушае прынцыпы АБСЭ і ігнаруе рэкамэндацыі гэтай міжнароднай арганізацыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG