Пацярпелі 159 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей, больш за 100 абʼектаў — школы, шпіталі, жылыя дамы — пашкоджаныя, перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Украінскую сталіцу ўначы на 31 ліпеня атакавалі 309 дронаў і 8 крылатых ракет.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў дзеяньні Расеі «агіднымі» і паабяцаў новыя санкцыі супраць Масквы.
Ён таксама нагадаў пра гранічны тэрмін — 8 жніўня — да якога Расея павінна пагадзіцца на перамірʼе, інакш ЗША «пяройдуць да наступнага этапу».
Кіеў заклікае да рашучай міжнароднай рэакцыі і ўзмацненьня ціску на Расею. Украіна ініцыявала тэрміновае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН.
Форум