Урад Швэцыі 31 ліпеня прызначыў спэцпрадстаўніцу па супрацоўніцтве зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі Крыстыну Юганэсан амабасадаркай у Маскве, паведамляе ўрадавы сайт.
«Юганэсан працавала амбасадаркай у Менску. Цяпер яна займаецца пытаньнямі, зьвязанымі з Усходнім партнэрствам, займаючы пасаду амбасадаркі ў МЗС. Яна таксама прадстаўніца [міністра замежных справаў] пры беларускіх дэмакратычных сілах у выгнаньні. Раней яна працавала ў Генэральным консульстве ў Санкт-Пецярбургу, пасольстве ў Маскве і прадстаўніцтве ЭЗ у Маскве».
Дыпляматка мае пачаць працу на новай пасадзе ўвосень. У паведамленьні не гаворыцца, хто зойме яе цяперашнюю пасаду.
Юганэсан бьыла амбасадаркай у Менску з 2017 году. Яна пакінула Беларусь у жніўні 2022 году. У лістападзе 2023 году яе прызначылі на цяперашнюю пасаду.
Ад 5 верасьня 2022 году швэдзкай дыпляматычнай місіяй у Беларусі кіравала Эва Сундквіст, якая выконвала абавязкі часовай паверанай у справах Швэцыі.
Паслом Беларусі ў Стакгольме і па сумяшчэньні ў Осла Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога прэс-сакратара МЗС Дзьмітрыя Мірончыка ў траўні 2018 году.
Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў дзьвюх краін былі «адкліканы для кансультацыяў» у свае сталіцы ў студзені 2024 году і з таго часу не вярталіся.
Форум