Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы папярэдзіў пра пагрозу затрыманьняў літоўскіх грамадзянаў, якія едуць у Беларусь, пасьля таго як рэжым Лукашэнкі ўнёс канал Delfi Литва на YouTube ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Падпіска на такія каналы ў Беларусі караецца арыштам да 15 дзён.
Дэпартамэнт адзначае, што сілавікі Беларусі раней ужо правяралі тэлефоны іншаземцаў і арыштоўвалі іх за падпіскі або прагляд забароненых у Беларусі старонак.
Канал Delfi Литва мае 101 тысячу падпісчыкаў, сярод якіх значную частку складаюць расейскамоўныя жыхары Літвы. Для іх няма моўнага і візавага бар’еру, каб паехаць у Беларусь, але яны не падазраюць, што сталі ў вачах уладаў Беларусі злачынцамі-«экстрэмістамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ютуб-канал найбуйнейшага літоўскага парталу Delfi у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўская спэцслужба зьвярнулася да беларусаў Літвы з папярэджаньнем